Касцёл Cвятога Францішка Ксаверыя
Гiсторыя касцёла | Архiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi
31/III/P, Wacław Biernacki (Warszawa-Wilno), 1937 |
|||
I Manual (C – a’’’) Bourdon 16` Pryncypal 8` Holflet 8` Salicet 8` Oktawa 4` Rurflet 4` Mixtura 4ch. Trompet 8` |
II Manual (C – a’’’) Prync. Flet 8` Klarnet 8` Gamba 8` Bachflet 8` Róg nocny 4` Nasard 2 2/3` Piccolo 2` Tercflet 1 3/5` Dzwony **** |
III Manual (C – a’’’) * Fl. Amabil 8` Aeolina 8` Vox Celes 8` Kwintaton 8` Trawersflet 4` Soloflet 2` Sesquialter 2ch. Obój 8` |
Pedal (C – f’) Subbas 32` ** Echobas 16` Subbas 16` Violonbas 16` *** Cello 8` Puzon 16` |
III/II, III/I, III/Ped, sup. III/I, sub III/I, sup. III/Ped, super III, sub III, II/I, II/Ped, sup. II/I, sub II/I, super II, I/Ped, super I |
|||
Tremol. Fl. 4`***** (I Manual), Trem. Gamba 8`***** (II Manual), Trem. Flet 4`***** (II Manual) Kornet 4 ch. (II Manual)****** Piano, M.Forte, Forte, Tutti Crescendo, Aut. Ped, Prolong. m. III, Generalna kop., Włącz rej. język, Wyl. rej. ręgz, Wolna komb., Wolna komb. ped., Wolna komb. m. I, Wolna komb. m. II, Wolna komb. m. III, Wolna komb. połączen |
|||
Пнеўматычныя ігравая і рэгістравая трактура, кегельлада. | |||
Тры незалежных паплаўковых меха, матор. |
* – першапачаткова III мануал знаходзіўся пад швэлерам, але пры пераносе аргана швэлерная скрыня не захавалася.
** – рэгістр Subbas 32` пабудаваны асобна толькі ў дыяпазоне C – H, далей – трансмісія ў Subbas 16`
*** – частка трубаў рэгістра Violonbas 16` змешчаны на праспекце ў бакавых секцыях.
**** – дыяпазон дзве актавы G-g’
***** – рэгістры Tremol. Fl. 4`, Trem. Gamba 8` і Trem. Flet 4` з’яўляюцца адпаведна трэмулюючымі рэгістрамі Rurflet 4` (I Manual), Gamba 8` (II Manual) і Róg nocny 4` (II Manual)
****** – рэгістр Cornet 4 ch. уяўляе сабой камбінацыю 4х рэгістраў другога мануала: Róg nocny 4`+Nasard 2 2/3`+Piccolo 2`+Tercflet 1 3/5`
У 1585 годзе вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый (1533–1586) ахвяраваў 10 тысяч злотых на будаўніцтва касцёла і калегіума езуітаў у Гродне, але будаўніцтва святыні не пачалося з-за смерці фундатара. Пра папярэднія касцёлы езуітаў маецца мала інфармацыі: вядома, што першы касцёл быў драўляны, а наступны, мураваны, быў пабудаваны пасля 1662 года і у 1700 быў перароблены на школу. У 1678 годзе пачалося будаўніцтва цяперашняга касцёла. Кансэкрацыя святыні адбылася 6 снежня 1705 года, на якой прысутнічалі вялікі князь літоўскі Аўгуст ІІ (1670–1733) і маскоўскі цар Пётр І (1672–1725). У 1725 годзе на вежу-званіцу касцёла з вежы езуіцкага калегіума перанесены гадзіннік XVI стагоддзя, які першапачаткова знаходзіўся на вежы гарадской ратушы. Будаўнічыя працы ў касцёле скончыліся ў 1772 годзе. У 1990 годзе касцёлу нададзены статус малой базілікі, у 1991 – гэта катэдра новастворанай Гродзенскай дыяцэзіі. Наверх
Першыя звесткі пра арган паходзяць з 1725 года, калі быў адрамантаваны невялікі стары арган. У 1744 годзе па фундацыі Канстанцыі Міхаліны Лазавой (з Юндзілаў), удавы кашталяна мсціслаўскага Самуэля Лазовага (~1680–1738), у касцёл быў прывезены новы арган з Кёнігсберга. (Па яе ж фундацыі у 1750 годзе ў гродзенскім францысканскім касцёле быў таксама пабудаваны арган, частка якога дайшла да нашага часу; гл. Гродна, касцёл Маці Божай Анёльскай). Згодна інвентару 1773 года, кошт гэтага аргана склаў 5000 злотых. Акрамя аргану на хорах знаходзіліся 2 пары скрыпак, басэтля, фагот, 2 флейты, басовая флейта, 2 траверсфлейты, 4 валторны (у тонах G і Dis), 4 трубы і зборнiк нот для 11- асабовай капэлы. У 1825 годзе арган быў адрамантаваны, кошт рамонту склаў 86 рублёў. У 1870 годзе быў набыты арган з закрытага пасля паўстання і перададзенага пад праваслаўны манастыр дамініканскага касцёла у Ружанастоку (Różanystok, Рэспубліка Польшча). Гэты арган быў збудаваны ў 1785 годзе самым знакамітым майстрам Віленскай арганабудаўнічай школы Нікалаусам Янцэнам і з’яўляўся самым вялікім яго інструментам (35 рэгістраў, 2 мануала). У 1871 годзе віленскі майстар Іосіф Радовіч скарыстаў яго часткі для пабудовы новага 31-рэгістравага аргана (дарэчы аўтограф І. Радовіча 1873 года можна знайсці ў аргане, які знаходзіцца ў гродзенскім францішканскім касцёле на другім беразе Нёмана). За гэтую працу ён атрымаў 430 рублёў 98 капеек. Аб тым, што пры пабудове Радовіч скарыстаў часткі аргана Н. Янцэна сведчыць і эспертыза, якую праводзіў у 1921 годзе В. Бярнацкі перад перабудовай ужо свайго аргана. У 1921-1924 гадах В. Бярнацкі будуе новы 30-рэгістровы арган, верагодна, пакідаючы у ім 3 рэгістры, якія належалі яшчэ Н. Янцэну. Наверх
У 1937 у касцёльным інвентары занатавана, што на хорах стаіць арган 1922 года, які знаходзіцца ў стане разбудовы, у якім зараз маецца 13 рэгістраў, а на кафедры знаходзяцца трубы і стаіць прыгатаваная для разбудовы кафедра на «50 галасоў». Такім чынам, верагодна, у 1937 годзе быў пабудаваны сучасны арган. Гарадская легенда кажа, што сучасны арган першапачаткова быў збудаваны для Фары Вітаўта ў 1937 годзе, але падчас II Сусветнай вайны яе дах быў пашкоджаны бомбай, і з‑за гэтага падчас нямецкай акупацыi (1942 год) арган быў перанесены ў касцёл Св. Францішка Ксаверыя насупраць узарванай у 1961 годзе Фары. Пры гэтым перанесены арган быў размешчаны ў арганнай шафе папярэдняга аргана, які быў разабраны. Зараз ужо цяжка высветліць дакладную гістрыю пабудовы інструмента, але гісторыя з яго пераносам падаецца праўдападобнай з-за вялікай колькасці хібаў у інструменце.
Да першапачатковай шафы, верагодна, 1921 года па баках былі дабудаваны дадатковыя секцыі, у якіх змешчаны па 7 трубаў рэгістра Violonbas 16`. Усе астатнія трубы фасада з’яўляюцца дэкаратыўнымі. На бакавых сценах аргана (знізу яны не бачныя) змешчаны трубы рэгістра Pryncypal 8`, якія, верагодна, раней стаялі на праспекце аргана ў Фары Вітаўта. Трэці мануал страціў швэлерную скрыню, а педальныя рэгістры Ped. FletBas 8` і Ped. Fagot 8` не былі пабудаваны. Такім чынам, на кафедры можна налічыць 37 пазначэнняў рэгістраў, з якіх паўнавартаснымі з’яўляюцца толькі 31. Тры незалежных паплаўковых меха пры пераносе страцілі абмяжоўваючыя заслонкі, што з даўняга часу прыводзіць да праблем з выстаўленнем паветранага ціску і паветразабяспячэннем.
Гэты арган – самы вялікі сярод гістарычных інструментаў і з’яўляецца адзіным гістарычным інструментам, у якім ёсць 32- футавы рэгістр (Subbas 32`, якi ўтвараецца 16‑ футавымі закрытымі трубамі). Таксама неабходна адзначыць адзіны на Беларусі рэгістр Dzwony (карыльён), які мае дыяпазон дзве актавы. Кафедру гэтага аргана можна смела назваць самай эффектнай на Беларусі: акрамя педальнай клавіятуры і трох мануалаў на ёй змешчаны 116 кнопак і пераключальнікаў, 9 педаляў і 2 індзікатары палажэння вальца.
Праспект аргана аздоблены выявамі херувімаў, крыжоў, ваз, лір; па складу бліжэй за усіх да арганнага праспекта у Лынтупах. Арган актыўна ўдзельнічае ў службах і яго гучанне можна пачуць кожны дзень.