Геранёны

Касцёл Святога Мікалая

Іўеўскі раён Гродзенскай вобласць

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

10/I
Невядомы майстар, паміж 1779 і 1784 гадамі
Невядомы майстар, 1928-1929 гады
Manual (C-c’’’)
Octawa 4` *
Bourdon 8`
[?] **
[?] **
[?] **
Gedekt 4` ***
[?] **
Flet 4`
Gamba 8`
Pryncyp. skrzyp 8`
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Складчаты мех, механізм ручной калькацыі (карамысла)

* – трубы рэгістра Octawa 4` змешчаны на фасадзе
** – ад чатырох невядомых металічных рэгістраў засталіся толькі штокі
*** – на кафедры пазначаны як 8`

Першы мураваны касцёл (Св. Яна Хрысціцеля) у Геранёнах быў пабудаваны ў 1471 годзе на сродкі Марціна Гаштольда. Каменны касцёл Св. Мікалая быў пабудаваны ў 1529 годзе на сродкі віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда (?–1539). У 1537 годзе ў гэтым храме адбыўся шлюб яго сына Станіслава Гаштольда (~1507–1542) і Барбары Радзівіл (1520–1551). Касцёл грунтоўна разбудаваны ў 1779 годзе.   Наверх

Вядома, што ў 1721 годзе ў Геранёнскім касцёле быў пабудаваны новы арган.
Дата пабудовы сучаснага аргана вылічваецца з тых фактаў, што ў 1779 годзе касцёл вельмі моцна пацярпеў ад пажару і усе яго начыненне згарэла, але ў тым жа годзе ён быў адрамантаваны намаганнямі кс. Яна Гораіна (Jan Horain) і кансэкраваны ў 1781 годзе біскупам Томашам Зянковічам (Tomasz Zienkowicz). Ужо ў касцельным інвентары 1784 года адзначана наяўнасць аргана. Такім чынам, дата пабудовы аргана дакладна акрэсліваецца пяццю гадамі. Што тычыцца аўтарства інструмента, то польскія і літоўскія даследчыкі выказваюць згадку пра Паўла Герхарда Цэлле альбо яго брата Мікалая Герхарда Цэлле.   Наверх

У 1928-1929 гадах з ініцыятывы кс. Іосіфа Хлявінскага (Józef Chlewiński) арган грунтоўна адноўлены. Так, за арганам з’явіўся мех сучаснай складчатай канструкцыі. Дакладна новымі з’яўляюцца захаваўшыяся рэгістры Gamba 8` і Pryncyp. skrzyp 8`.  Частка драўляных труб Bourdon 8` (праўдападобна былы Flet major 8`) і Gedekt 4` (праўдападобна былы Flet minor 4`) належыць старому інструменту.

За савецкім часам з пэўных эстэтычных патрэбаў фасадныя трубы аргана (рэгістр Octawa 4`) былі пафарбаваны ў белы колер, што стварае для будучых рэстаўратараў дадатковую працу.

Геранёнскі арган знаходзіцца ў занядбаным стане настолькі працяглы час, што, нягледзячы на даўно праяўленую даследчыкамі зацікаўленасць да яго, да гэтага часу яго дыспазіцыя (як першапачатковая, так і пасля перабудовы ў 1929 годзе) застаецца невядомай. Ёсць надзея, што яна стане вядомай у будучым падчас грунтоўнага даследвання інструмента. Сярод барочных арганаў Беларусі гэты інструмент з’яўляецца адным з самых часта ўзгадваемых.

Познебарочны фасад гэтага інструмента з’яўляецца адным з самых прыгожых на Беларусі. Цэнтральная вежа ўпрыгожана драўлянай фігурай караля Давіда з арфай, бакавыя вежы – фігурамі анёлаў з трубой і траверсфлейтай, якія звесіўшы ногі сядзяць на карнізе. З 2016 года ідзе рэстаўрацыя праспекта аргана ў кантэксце агульнай рэстаўрацыі інтэр’ера касцёла (ТДА «Басталія»).

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі