Гаралевіч Ян 

(Garalevičius Jonas, 1871–1943)

Я. Гаралевіч з’яўляецца адным з самых ушаноўваемых арганных майстроў у сучаснай Рэспубліцы Літва, а таксама вядомым дзеячом першай Літоўскай Рэспублікі. Ён нарадзіўся ў мястэчку Жолпе[15] Расейнайскага ўезду Ковенскай губерніі. Лічыцца, што цікавасць да арганабудавання ў яго узнікла пасля наведвання інаўгурацыйнага канцэрта[16] 124- рэгістравага аргана фірмы E. F. Walcker & Cie 31 студзеня 1884 года ў Рыжскім Катэдральным касцёле (арган Рыжскага Домскага сабора). З гэтага часу Ян Гаралевіч пачынае 14‑гадовую вучобу ў нямецкага арганабудаўніка Барніма Грунэберга (Karl Barnim TheodorGrüneberg, 1828–1907) у Штэцыне[17]. У 1898 годзе ён адкрывае ў Коўна на вуліцы Т. Даўгідра (KaunasT.Daugirdo g.) сваю арганабудаўнічую фабрыку і за 16 гадоў яе існавання будуе, перабудоўвае і рамантуе каля 100 арганаў. Яго арганы пастаўляліся на тэрыторыі сучасных Беларусі, Літвы, Польшчы, Латвіі і Украіны. Зараз вядома пра 16 захаваўшыхся арганаў Яна Гаралевіча ў Літоўскай Рэспубліцы і пра 2 яго 10‑ рэгістравых аргана на Беларусі (Селіванаўцы і Шэметава), якія захаваліся ў аўтэнтычным стане. Часткі для сваіх арганаў Ян Гаралевіч набываў на нямецкай фірме August Laukhuff. У 1911 годзе на фабрыцы Яна Гаралевіча быў пабудаваны першы ў Літве планёр, такім чынам, ён увайшоў яшчэ ў гісторыю паветраплавання Літвы. Фабрыка Яна Гаралевіча была знішчана ў Першую сусветную вайну, падчас якой ён кіраваў ваеннымі заводамі ў Расійскай Імперыі. Ян Гаралевіч быў актыўным удзельнікам руху літоўскага нацыянальнага адраджэння.

Шэметава

Селіванаўцы

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі