Касцёл Перамянення Пана
Гродзенская вобласць
Гiсторыя касцёла | Арган | Фотаздымкi
16/II/P Wacław Biernacki (Wilno), 1912 |
Першыя пісьмовыя звесткі аб існаванні драўлянага каталіцкага касцёла ў Вялікай Бераставіцы адносяцца да 1495 года. Наступны касцёл у Вялікай Бераставіцы пабудаваны ў 1615 годзе па фундацыі віленскага кашталяна Гераніма Хадкевіча (1560–1617). Касцёл згарэў падчас пажару ў 1741 годзе, і па фундацыі кракаўскага кашталяна Юзафа Мнішка (1670–1747) пачалося будаўніцтва мураванага касцёла. Падчас рэпрэсій пасля паўстання 1863–1864 гадоў каталіцкая парафія была скасавана, касцёл перададзены пад праваслаўную царкву. Парафія адрадзілася пасля імператарскага Маніфеста 1905 года аб верацярпімасці і вымушана была будаваць новы касцёл, які быў узведзены ў 1908-1912 гадах па фундацыі графа Юзафа Касакоўскага. У 1965 годзе касцёл быў зачынены, спачатку выкарыстоўваўся як збожжасховішча, а потым як прыёмны пункт шклатары. У 1989 годзе вернуты каталiкам. Наверх
У 1912 годзе віленская фірма Вацлава Бярнацкага пабудавала 16- рэгістравы арган, ад якога засталіся толькі рэшткі шафы і стандартнага праспекта №5 з каталога фірмы фірмы August Laukhuff 1892 года. У 1901 годзе кошт гэтага вельмі папулярнага праспекта складаў 290 марак. На шафе засталіся пазначэнні, якія адносіліся да I манула, II мануала і педалі. Таксама захаваўся надпіс аб тым, што 15 кастрычніка 1921 года арган быў пачышчаны.