Вайссэнборн Фрыдрых

Weißenborn Friedrich, каля 1840–1902

Ф. Вайссэнборн быў адным з самых вядомых арганабудаўнікоў на тэрыторыі сучаснай Латвіі ў другой палове XIX стагоддзя. Ён нарадзіўся каля 1840 года ў Цюрынгіі, у горадзе Балштэдт[9], вучыўся арганабудаўніцтву ў Берліне. Каля 1864 года ён пераязжае ў Рыгу з цюрынгскага горада Гота[10] і пачынае працаваць у вядомага рыжскага арганабудаўніка Аўгуста Фрыдрыха Марціна[11] (August Friedrich Martin, 1808-1885), але ужо ў 1885 годзе пачынае самастойную дзейнасць. З газет таго часу можна даведацца, што ён не меў пастаяннай майстэрні, а вандраваў і сяліўся там, дзе атрымліваў заказы на пабудову арганаў. У 1868 годзе пасля пабудовы 13-рэгістравага аргана ў Кройцбургу[12] Ф. Вайссэнборн засноўвае тут сваю майстэрню[13]і становіцца адным з асноўных арганабудаўнікоў на тэрыторыі сучаснай Латвіі. Фрыдрых Вайссэнборн памёр 29 лістапада 1902 года ў Якабштадтце ва ўзросце 62 гадоў ад захворвання нырак. Ён пабудаваў каля 85 арганаў на тэрыторыі сучасных Латвіі, Беларусі, Літвы і Эстоніі. Вядомы 28 захаваўшыхся яго арганаў: 15 – у Літве, 9 – у Латвіі, 3 – у Беларусі і адзін на востраве Саарэмаа ў Эстоніі. Беларускія арганы вылучае перыяд іх пабудовы: гэта тры самыя познія вядомыя інструменты Ф. Вайссэнборна. Арганы Фрыдрыха Вайссэнборна вылучаюцца высокай якасцю, яркім і гучным гукам. Нават у яго маленькіх арганах, пабудаваных для лютэранскіх кірхаў, як правіла, прысутнічала педаль з як мінімум адным незалежным рэгістрам Subbas 16`, які ў яго называецца Bass 16`. У арганах, пабудаваных для каталіцкіх касцёлаў, педалі магло не быць, але, як правіла, быў эффект Tympani. Амаль ва ўсіх сваіх арганах Ф. Вайссэнборн будаваў эфект Zimbelstern. Яго язычковыя рэгістры маюць канструкцыю свабодных языкоў, а языкі рэгістра Posaune 16` размяшчаюцца гарызантальна.

Нарач

Іўе

Дзераўная

Жодзішкі

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі