Blomberg Leopold, (1831-1900)
Л. Бломберг вучыўся арганабудаўніцтву ў вядомага польскага арганабудаўніка сярэдзіны XIX стагоддзя і заснавальніка так званай Варшаўскай арганабудаўнічай школы Мацея Мельчарскага (Mateusz Mielczarski, 1812-1868). У 1858 года Л. Бломберг заснаваў уласную фірму, якая пазней стала называцца L. Blomberg i Syn w Warszawie. За час свайго існавання фірма пабудавала каля 150 арганаў, якія пастаўляліся не толькі на тэрыторыю сучасных Польшчы, Беларусі, Літвы і Латвіі, але і ў глыб Расійскай Імперыі (Астрахань, Курск, Казань, Пермь, Варонеж). Пасля 1894 года кіраўніцтва фірмай адыходзіць да сына Л. Бломберга – Андрэя Бломберга (1856–1911), які, як сцвярджаецца, вучыўся арганабудаўніцтву ў Кавайе-Коля. Пасля смерці Л. Бломберга фірма называлася Bracia Blomberg w Warszawie. Фірма абанкроцілася прыкладна ў 1904 годзе. Па-за межамі сучаснай Польшчы ў аўтэнтычным стане захаваліся толькі два арганы гэтай фірмы: 9- рэгістравы арган L. Blomberg i Syn у Жупранах і 8- рэгістравы арган Bracia Blomberg у Відсмуйжы[1]. Таксама рэшткі інструмента гэтай фабрыкі знаходзяцца ў Германішках.
Арганы, звязаныя з майстрам: