Белагруда

Касцёл св. Міхала Арханёла

Лідскі раён, Гродзенская вобласць.

Гiсторыя касцёлаАрхiўныя звесткi | Арган | Фотаздымкi

8/I/P
Piotr Wojciechowicz (Wilno) (?), паміж 1908 і 1914 гадамі
I Manual (C-f’’’)
Bórdon 16`
Pryncypal 8`
Gamba 8`
[Hohlflet 8`]
Salcional 8`
Flet 4`
Pedal (C-d’)
Subbass 16`
Oktawbass 8`
I/Ped, Super I
Механічная ігравая і рэгістравая трактура, шляйфлада
Самаробны матор, падвоены складчаты мех, кампенсацыйны мех, механізм ручной калькацыі (карамысла)

Першы касцёл Св. Яна Хрысціцеля быў заснаваны незадоўга да 1600 года па фундацыі мсціслаўскага і віцебскага ваяводы Яна Завішы (~1550–1626), які незадоўга да гэтага перайшоў з кальвінізма ў каталіцтва.  Наступны касцёл пабудаваны ў 1703 годзе па фундацыі старасты лідскага Уладзіслава Шэмета. Пачынаючы з 1783 гэты касцёл узгадваецца пад іменем св. Міхаіла Арханёла, але прычыны змены тытула невядомы. У 1908 годзе пабудаваны цяперашні касцёл у нэараманскім стылi.   Наверх

У вопісу касцёла 1731 года адзначана, што ў касцёле не было аргана. У акце віізітацыі 1801 года занатаваны пашкоджаны пазітыў. У 1820 годзе касцёле быў пабудаваны арган на 7 рэгістраў.   Наверх

У хуткім часе пасля пабудовы новага касцёла ў 1908 годзе Пётр Вайцэховіч будуе новы 10-рэгістравы інструмент, які дайшоў да нас у аўтэнтычным стане. Арган не мае шыльды, але вельмі спецыфічныя арганабудаўнічыя прыёмы і почырк на драўляных трубах дазваляюць далучыць яго да работ  Пятра Вайцэховіча.

У аргане ёсць надпіс «Bailogruda» і тым жа почыркам аўтограф майстра, але на аўтографе цяжка распазнаць імя. Арган быў грунтоўна адрамантаваны ў 2000 годзе і з таго часу знаходзіцца ў працоўным стане.

Наверх

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі