Астраменцкі Фларыян

Ostromęncki Floryan

Першыя звесткі пра дзейнасць Фларыяна Астраменцкага сустракаюцца ў часопісе Przegląd Katolicki № 31 за 1880 год, дзе змешчана рэклама-падзяка за пабудаваныя арганы ад 5 ксяндзоў Беластоцкага дэканату Гродзенскай губерніі. У абвестцы пададзены адрас Ф. Астраменцкага ў Гродна – вул. Брыгідская №29. Вядома, што каля 8 гадоў яго майстэрня знаходзілася ў Гродна (вядомы другі яе адрас: вул. Астрабрамская, д. 8), а прыкладна ў 1885 годзе пераехала ў Вільню. Дакладна невядома ў якія гады працаваў Ф. Астраменцкі: першыя занатаваныя арганы на Беласточчыне з’явіліся перад 1880 годам, апошні вядомы дакладна датаваны арган – у 1908 годзе. Такім чынам, яго майстэрня існавала напрацягу прыкладна 30 гадоў. Да нашага часу захаваліся 20 арганаў Ф. Астраменцкага, з іх 10 – у Беларусі (больш за ўсе краіны ў тым ліку і самы вялікі яго арган на 20 рэгістраў у Ліпнішках), 6 – у Літве, 2 – у Латвіі, і па адным у Польшчы і Украіне (з іх: 17 арганаў новых і 3 перабудаваных у старой арганнай шафе).

Арганы, звязаныя з майстрам:

Вішнева

Ліпнішкі

Новая Мыш

Рось

Квасоўка

Паланечка

Гервяты 

Косава

Дуды

Кашубінцы

 

Звесткі аб 124 арганах, існуючых на тэрыторыі Беларусі